Гепатыт: на дыспансерным уліку знаходзяцца 173 чалавекі ў Лунінецкім раёне
ЗдоровьеНовости районаОбщество

Гепатыт: на дыспансерным уліку знаходзяцца 173 чалавекі ў Лунінецкім раёне

У першым паўгоддзі на Лунінеччыне зарэгістравана 7 парэнтэральных вірусных гепатытаў і 1 – тыпу А. Паказчык захворваемасці істотна ніжэйшы, чым на Брэстчыне. Але самазаспакойвацца няварта. Усяго ж на дыспансерным уліку знаходзяцца 173 чалавекі.

Гэпатыт – гэта запаленчае захворванне печані, як правіла, віруснага пахо-джання. Існуюць пяць асноўных тыпаў – A, B, C, D і E. Яны адрозніваюцца, маюць свае шляхі перадачы, закранаюць розныя групы насельніцтва і прыводзяць да шматлікіх наступстваў.

Гепатыты А і Е перадаюцца праз брудныя рукі, з вадой ці ежай, якая змяшчае вірус, а вось астатнія – праз кроў і іншыя біялагічныя вадкасці: напрыклад, падчас ін’екцый, манікюру, педыкюру, пірсінгу, татуажу і іншых працэдур. Сумна могуць закончыцца неабароненыя палавыя кантакты. Рызыка ўзрастае ў некалькі разоў пры частай змене партнёраў. А яшчэ маці можа перадаць інфекцыю дзіцяці, што адбываецца падчас родаў ці пры грудным выкормліванні. Вось чаму асаблівай увагі патрабуе своечасовая дыягностыка пры цяжарнасці.

Таксама трэба быць асцярожным пры бытавых кантактах, калі з блізкіх хтосьці хварэе. Небяспеку ўяўляюць прадметы, на якія можа трапіць кроў: брытвенныя і манікюрныя прыналежнасці, зубная шчотка, расчоска, мачалка, ручнік. Для кожнага з членаў сям’і гэтыя рэчы павін-ны быць індывідуальнымі.

Каб сябе засцерагчы, варта катэгарычна адмовіцца ад ужывання наркотыкаў, захоў-ваць вернасць партнёрам, выкарыстоўваць асабістыя прыналежнасці ў быце, праходзіць вакцынацыю і штогадовую дыспансерызацыю.

Дарэчы, у даты, прысвечанай барацьбе з гепатытамі, ёсць і свой сімвал – “Тры мудрыя малпы” і адпаведны дэвіз – “Нічога не бачу, нічога не чую, нічога не скажу”. На жаль, сучаснае грамадства ігнаруе падобную праблему, што катэгарычна недапушчальна! Заклікаем землякоў быць абачлівымі! Бясплатна абследавацца на парэнтэральныя вірусныя гепатыты можна ў любой медыцынскай установе Лунінца і раёна, дзе ажыццяўляецца забор крыві з вены: у райцэнтры – раённая паліклініка (вул. Чырвоная, 100, каб. 60, з 8.00 да 19.00); у горадзе гранітаздабытчыкаў – філіял №1 “Мікашэвіцкая бальніца” (вул. Першамайская, 18, каб. №19, з 8.00 да 19.00); ва ўсіх амбулаторыях – з 8.00 да 15.00. Памятайце! Своечасовае выяўленне парэнтэральных гепатытаў і эфектыўнае іх лячэнне – гэта залог выздараўлення і адсутнасці развіцця ўскладненняў!

Віталь ДЗЕГЦЯРОЎ, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна.

Жанна КУЛЕШ, урач па медыцынскай прафілактыцы.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть