Лунінецкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі адзін з лепшых на Брэстчыне
ЗдоровьеНовости районаОбщество

Лунінецкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі адзін з лепшых на Брэстчыне

Па выніках дзейнасці санітарна-эпідэміялагічнай службы Брэсцкай вобласці за 2021 год калектыў Лунінецкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі на чале з Віталем Дзегцяровым заняў трэцяе месца.

– За 7-гадовую бытнасць на пасадзе галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача раёна такую высокую адзнаку цэнтр атрымаў упершыню, – зазначыў Віталь Анатольевіч. – Гэта не толькі вялікі гонар за ўзнагароду, але і адказнасць, якую яна накладвае. За значным поспехам хаваецца старанная праца калег.

Прафілактыка распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі з’яўлялася адным з найбольш актуальных накірункаў нашай работы, на які затрачвалася немалая частка чалавечага і часовага рэсурсаў. Аднак не ўпускалі з поля зроку іншыя задачы: нагляд за інфекцыйнай захворваемасцю, вакцынапрафілактыка шэрагу інфекцыйных захворванняў, праверкі ўстаноў адукацыі ў перыяд іх падрыхтоўкі да новага навучальнага года, ажыццяўленне аздараўленчай кампаніі ў стацыянарных і прышкольных лагерах, абарот харчовай і нехарчовай прадукцыі з пункту гледжання бяспекі насельніцтва, кантроль за ўмовамі працы, жыцця і жыццезабеспячэння жыхароў Лунінеччыны.

Пры падвядзенні вынікаў агляду-конкурсу выкарыстоўваўся шырокі спектр крытэрыяў паказчыкаў па ацэнцы дзейнасці цэнтраў. Адным з іх было ўзаемадзеянне са СМІ. Як паказвае практыка, супрацоўніцтва з “Лунінецкімі навінамі” летась выйшла на новы, больш цесны ўзровень. Выказваю ўдзячнасць рэдакцыі і спадзяюся на плённую работу далей.

Запісала Наталля ПАЎЛЮКЕВІЧ.

Фота з архіва Віталя Дзегцярова



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть