Здоровье
Памятаць, каб жыць
Аб Дні памяці загінуўшых ад СНІДу ў нядзелю нагадалі валанцёры Чырвонага Крыжа сумесна з супрацоўнікамі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.
Тэматычную акцыю правялі на гарадскім рынку. Неабыякавым гараджанам раздавалі лістоўкі і флаеры, расказвалі аб небяспечным захворванні і прышпільвалі сімвалічныя чырвоныя стужачкі.