Спагада, міласэрнасць, гуманізм. Прафесійные свята адзначаюць медыцынскія работнікі
Шаноўныя медыцынскія работнікі, ветэраны аховы здароўя! Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам – Днём медыцынскіх работнікаў!
Вы прысвяцілі сябе адказнай і высакароднай справе – ахоўваць здароўе і жыццё людзей. Спагада, міласэрнасць, гуманізм – вось тыя прынцыпы, на якіх грунтуецца ваша прафесійная дзейнасць. Бясцэнны вопыт урачоў, падзвіжніцкая праца медсясцёр, малодшага медыцынскага персаналу з’яўляюцца падмуркам аховы здароўя. Вынік вашай працы – гэта пастаянны рост якасці медыцынскага аб-слугоўвання, прафілактыка і аднаўленне здароўя жыхароў раёна.
Выказваем шчырую ўдзячнасць за добрасумленную працу, чуласць і ўважлівасць, за ўсё, што робіцца вамі для працвітання роднай Лунінеччыны, у імя чалавека!
Няхай ваша прафесійная дзейнасць азнаменуецца новымі здзяйсненнямі і поспехамі. Няхай узнагародай стануць павага і прызнанне землякоў, падзяка пацыентаў, якім вы дорыце радасць здаровага жыцця. Жадаем вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.