ЗдоровьеМикашевичиНовости районаОбщество
У Лунінецкай паліклініцы — масачны рэжым і ложкі ў ЦРБ для хворых на COVID
У Лунінецкую паліклініку – толькі ў масцы! Такое абмежаванне прынята ў сувязі з пад’ёмам захворваемасці на вострыя рэспіраторныя інфекцыі, у тым ліку COVID-19.
Медыкі ў чарговы раз нагадваюць аб неабходнасці захоўваць усе меры індывідуальнай прафілактыкі – часцей мыць рукі, прытрымлівацца сацыяльнай дыстанцыі, насіць маскі.
Таксама з 26 верасня ў інфекцыйным ад-дзяленні ЦРБ выдзелена 15 ложкаў для шпіталізацыі пацыентаў з каронавірусам.
Актыўна працягваецца кампанія па імунізацыі насельніцтва супраць COVID-19. Вакцыніравацца можна штодня з 9 да 13 гадзін у медыцынскім пункце вакзала станцыі Лунінец. Тут даступна расійкая вакцына “Спутнік V”, вырабленая на плошчах РУП “Белмедпрэпараты”.