У Лунінецкім раёне занятыя сыны і дочкі – заспакоеныя бацькі
ЗдоровьеМикашевичиНовости районаОбществоМолодежьОбразование

У Лунінецкім раёне занятыя сыны і дочкі – заспакоеныя бацькі

Пытанне, чым заняць сваіх сыноў і дачушак у час летніх канікул, заўсёды хвалявала бацькоў. Згадзіцеся, што гэтая пара года – лепшая для ўмацавання здароўя, развіцця творчых здольнасцей, прыцягнення да новых знаёмстваў і карыснай дзейнасці. Як прайшла падрыхтоўка да занятасці хлопчыкаў і дзяўчынак, гутарым з намеснікам старшыні Лунінецкага райвыканкама Анатолем Захаркевічам:

– У маі бацькоў навучэнцаў праінфармавалі па пытаннях захавання здароўя хлопчыкаў і дзяўчынак, адказнасці за іх выхаванне. Прадстаўнікі зацікаўленых службаў правялі гутаркі, класныя гадзіны па тэматыцы крымінальнага і адміністрацыйнага заканадаўства, правілах бяспечных паводзін у быце, у лесе, на вадзе, дарогах і г.д. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайтах устаноў адукацыі і распаўсюджана з дапамогай паведамленняў у месенджарах сярод навучэнцаў. За кожным юнаком ці дзяўчынай, у дачыненні да якіх праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа, замацаваны супрацоўнікі міліцыі, а загадам ад-дзела па адукацыі райвыканкама – грамадскія выхавальнікі.

Сёлета асаблівая ўвага звернута на арганізацыю зон адпачынку. Калі летась іх на Лунінеччыне было 4 (азёры Белае і Шальное, вадаёмы на Баханова ў райцэнтры і каля СШ №1 у Мікашэвічах), то цяпер да іх далучылася вадасховішча ў Вульцы 2.

– А як падрыхтаваліся да сустрэчы з дзецьмі работнікі культуры?

– Пры 28 установах клубнага тыпу дзейнічаюць 85 фарміраванняў для хлопчыкаў і дзяўчынак. На дадзены момант колькасць юных удзельнікаў перабольшвае паўтысячу. Калектывы склалі планы на перыяд летніх канікул. Адшукаць іх можна на інфармацыйных стэндах побач з СДК і ў сацыяльных сетках.

– Ці адчынілі дзверы традыцыйныя лагеры?

– Безумоўна. Ва ўстановах агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі яны працуюць да 22 чэрвеня. Паступова набіраюць абароты 6 спартыўна-аздараўленчых лагераў, размешчаных на базе школ у Дзятлавічах, Лахве, Луніне, Палескім, Язвінках і Мікашэвічах (СШ №1). Асобна спынюся на рабоце “Спадарожніка”. Першымі ён сустрэў адпачываючых абаронна-спартыўнага профілю з ліку 10-класнікаў. Далей будуць наладжаны традыцыйныя 4 змены па 18 дзён кожная. Пуцёўкі набываюцца за кошт бацькоў, дзяржаўнай датацыі і дапамогі ад прад-прыемстваў і арганізацый, дзе працуюць мамы і таты.

– Што можаце расказаць аб працоўнай занятасці навучэнцаў?

– Яе арганізуюць на працягу чэрвеня-жніўня за кошт сродкаў упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. У цяперашні час ідзе падрыхтоўчая работа. Асаблівая ўвага надаецца прыцягненню да ўдзелу непаўналетніх, якія стаяць на ўліку ў ІСН, знаходзяцца ў нядобранадзейных, няпоўных, мнага-дзетных, апякунскіх, малазабяспечаных сем’ях ці там, дзе мамы або таты з’яўляюцца інвалідамі.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть