Узнагароды медыцынскім работнікам Лунінецкага раёна
За добрасумленную працу ў сістэме аховы здароўя і ў сувязі з прафесійным святам – Днём медыцынскіх работнікаў – УЗНАГАРОДЖАНЫ:
Граматай раённага выканаўчага камітэта –
Паліна Васільеўна КАРАВАЕВІЧ, фельчар выязной брыгады хуткай медыцынскай дапамогі Кажан-Гарадоцкай участковай бальніцы;
Людміла Васільеўна ЛАТЫШЭВІЧ, урач-рэабілітолаг, загадчык аддзялення медыцынскай рэабілітацыі Лунінецкай паліклінікі;
Таццяна Мікалаеўна САВЕЛЬЕВА, урач агульнай практыкі Лунінецкай паліклінікі;
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў –
Васіль Аляксандравіч КОЛБ, урач-хірург ЦРБ;
Святлана Васільеўна ХАЗІАХМЕТАВА, урач клінічнай лабараторнай дыягностыкі, загадчык клініка-дыягнастычнай лабараторыі ЦРБ;
Ала Мацвееўна ГНЕДЗЬКА, бухгалтар РЦГіЭ;
Надзея Анатольеўна ГНЕДЗЬКА, фельчар-лабарант мікрабіялагічнай лабараторыі РЦГіЭ;
Юлія Рыгораўна ГОЛІК, фармацэўт-рэцэптар аптэкі №203 г. Лунінца;
Пісьмом падзякі раённага выканаўчага камітэта –
Таццяна Іванаўна ПРАВАТОРАВА, медыцынская сястра кабінета ультрагукавой дыягностыкі Лунінецкай паліклінікі;
Мікалай Альбінавіч МЯЦЕЛІЦА, вадзіцель аўтамабіля ЦРБ.
Падзячным лістом раённага Савета дэпутатаў –
Галіна Міхайлаўна ШКУТ, медыцынская сястра агульнай практыкі Сінкевіцкай участковай бальніцы;
Раіса Міхайлаўна САРОКА, медыцынскі статыстык ЦРБ;
Любоў Валер’еўна ЛУКАШЫК, медыцынскі дэзінфектар РЦГіЭ;
Антон Адамавіч БАСТЫНЕЦ, вадзіцель аўтамабіля РЦГіЭ.
Падзяка старшыні раённага выканаўчага камітэта аб’яўлена
Наталлі Аляксандраўне КІПЦЭВІЧ, галоўнаму бухгалтару РЦГіЭ.