Вакцинация детей от 12 лет против COVID-19 началась в Лунинецком районе
ЗдоровьеОбщество

Вакцинация детей от 12 лет против COVID-19 началась в Лунинецком районе

Сезон захворвання на ВРВІ і грып на фоне пандэміі каронавіруса можа справакаваць з’яўленне мікс-інфекцый: у такім выпадку чалавек рызыкуе захварэць дзвюма адначасова. Аб тым, чым небяспечна падвоенае заражэнне і як жывуць побач вірусы, гутарым з галоўным дзяржаўным санітарным урачом раёна Віталем Дзегцяровым:

– Пры атацы грыпу і каронавіруса арганізм будзе адчуваць вялікую нагрузку. Пры гэтым адрозніць адзін ад аднаго даволі складана з-за падабенства сімптомаў. Улічваючы ўспрымальнасць людзей да двух захворванняў, у групе рызыцы знаходзяцца ўсе. Асаблівую небяспеку такія інфекцыі ўяўляюць для асоб са зніжаным імунітэтам. Лепшай прафілактыкай з’яўляецца вакцынацыя.

– Ад чаго лепш засцерагчы сябе ў першую чаргу?

– Распрацаваны механізм сумеснага правядзення вакцынацыі супраць грыпу і COVID-19 для тых, хто не хварэў і не быў прышчэплены ні ад аднаго з іх. Рэкамендацыя ў гэтым выпадку наступная: першапачатковае значэнне мае вакцынацыя супраць каронавіруса. Праз 14 дзён пасля завяршэння курса варта прышчапляцца ад грыпу. Пры жаданні можна зрабіць абедзве ў адзін дзень. Гэта дапушчальна, калі няма супрацьпаказанняў і пасля падпісання індывідуальнай згоды.

– Летась чалавек праходзіў імунізацыю ад грыпу. Сёлета таксама патрэбна?

 – Адназначна. Па-першае, штамавы склад вакцын змяніўся, цыркулююць ужо іншыя вірусы, да сустрэчы з якімі імунная сістэма не гатова. Па-другое, важна памятаць, што поствакцынальны імунітэт непрацяглы і доўжыцца ад 6 да 12 месяцаў.

– Наколькі мэтазгодна рэвакцынацыя супраць COVID-19?

– Пацыенты могуць прайсці яе па жаданні. Выкарыстоўваецца вакцына  “Спутник Лайт”, якой прышчэпліваюць моладзь ва ўзросце ад 18 год: студэнтаў, навучэнцаў каледжаў, прызыўнікоў, курсантаў. Пры наяўнасці дастатковай колькасці доз магчыма правядзенне рэвакцынацыі астатнім пацыентам.

– Дзе можна зрабіць прышчэпкі?

– Спачатку неабходна звярнуцца да ўчастковага ўрача-тэрапеўта.  Для ўдакладнення парадку правядзення вакцынацыі можна патэлефанаваць з панядзелка па пятніцу па нумарах: у Лунінцы – 4-54-05, 8-029-174-96-98 з 8.00 да 18.00, у  Мікашэвічах – 6-85-47 з 8.00 да 20.00, вяскоўцам – у сваіх амбулаторыях.

– Калі на Лунінеччыне пачнуць вакцынацыю супраць каронавіруса для дзетак?

– З панядзелка, 27 снежня. Свой дазвол для правядзення прышчэпкі сынам і дачушкам ва ўзросце ад 12 да 17 год павінны даць бацькі ці законныя прадстаўнікі. Дарэчы, у раён паступіла вакцына “CoviVac” расійскай вытворчасці. Яна распрацавана па тым жа прынцыпе, што і класічныя  – ад воспы, поліяміеліту, адру і інш. У аснове ляжыць інактывіраваны вірус SARS-CoV-2. Такая ж платформа выкарыстоўваецца у дзвюх кітайскіх – Sinopharm і Sinovac. Яна таксама складаецца з двух кампанентаў, якія ўводзяцца з розніцай у 14 дзён.

Любы чалавек, вакцынаваны ён ці не, можа выступаць у ролі пераносчыка віруса-ўзбуджальніка COVID-19. Вось чаму не страцілі актуальнасці тыя ж меры прафілактыкі, што і раней: сацыяльнае дыстанцыраванне і нашэнне масак. Як бы ні хацелася ад іх пазбавіцца, як бы яны ні надакучылі, сёння гэта няхай не адзіная, але важная мера, якая дапамагае зменшыць верагоднасць заражэння і грыпам, і каронавірусам.

Гутарыла Наталя Арашкевіч.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть