Вакцынацыя і рэвакцынацыя супраць COVID-19 ў Лунінецкім раёне
Запрашаем землякоў прайсці вакцынацыю і рэвакцынацыю ад каронавіруснай інфекцыі.
Пацыентам прапануем расійскія прэпараты “Спутник V” і “КовиВак”, а таксама кітайскі “Vero Cell”. Для ажыццяўлення паўторнай (аднаразовай) абароны супраць COVID-19 выкарыстоўваецца “Спутник Лайт”, але спачатку неабходна запісацца па тэлефонах: 45-405 – у Лунінцы і 68-547 – у Мікашэвічах. Нагадаем, што абнавіць імунітэт пажадана праз 6 і больш месяцаў пасля ўвядзення другога кампанента першай вакцынацыі.
У гарадскіх паліклініках прышчэпачныя кабінеты працуюць з 8.00 да 18.00, у суботу – з 8.00 да 14.00. Вяскоўцам варта звяртацца ў прымацаваныя амбулаторыі ўрача агульнай практыкі. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па буднях з 8.00 да 18.00 па тэлефонах: 45-405 і 8-029-174-96-98 – у Лунінцы, 68-547 – у Мікашэвічах.
Святлана ХЛЕБУС, галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы.