Вакцынацыя ў Лунінецкім раёне: хто, чым і калі
ЗдоровьеМикашевичиНовости районаОбщество

Вакцынацыя ў Лунінецкім раёне: хто, чым і калі

З прыходам халоднага перыяду года павялічваецца рызыка захварэць на розныя вірусныя рэспіраторныя інфекцыі і грып, які небяспечны сваімі ўскладненнямі.

Пазбегнуць эпідэміі можна шляхам масавай вакцынапрафілактыкі. Зрабіць гэта рэкамендуецца да сярэдзіны лістапада. Сёння ў паліклініках Лунінца і Мікашэвіч робяць прышчэпкі ад грыпу і каронавіруса. У першую чаргу вакцынацыі падлягаюць дзеці і дарослыя, якія пакутуюць рознымі хранічнымі захворваннямі, асобы старэйшыя за 60 год, пацыенты з імунасупрэсіяй, цяжарныя жанчыны, людзі ва ўстановах з кругласутачным рэжымам знаходжання, работнікі сацыяльна значных прафесій і дзяржаўных органаў, якія забяспечваюць бяспеку дзяржавы і жыццядзейнасць насельніцтва.

У арганізацыях аховы здароўя Лунінецкага раёна ў наяўнасці ёсць трохвалентная вакцына для прафілактыкі грыпу расійскай вытворчасці. Яна закуплена за сродкі рэспубліканскага бюджэту і выкарыстоўваецца для груп рызыкі, узгаданых вышэй. Для ўсіх жадаючых у бліжэйшы час закупяць вакцыну за сродкі мясцовага бюджэту. Пастаўка другога імпартнага прэпарата “Ваксі-грып Тэтра” для платнай вакцынацыі чакаецца ў кастрычніку. Для імунізацыі супраць COVID-19 выкарыстоўваюцца “Спутник V”, “Спутник лайт” і “Vero Cell”.

Дапускаецца сумеснае ўжыванне вакцыны супраць каронавіруснай інфекцыі і грыпу. Гэта дазволіць прадухіліць захворванне, знізіць яго цяжкасць і магчымую шпіталізацыю. Прышчэпачныя кабінеты працуюць: у Лунінцы – з 8.00 да 16.00 (перапынак – 12.30-13.00), па суботах – з 8.00 да 14.00; у Мікашэвічах – з 8.00 да 16.00 (перапынак – 13.00-13.30), па суботах – з 8.00 да 12.00; педыятрычнае аддзяленне ў райцэнтры – з 8.00 да 19.00 (перапынкі – 12.30-13.00 і 15.00-16.00), па суботах – з 8.00 да 14.00.

Святлана ХЛЕБУС, галоўны ўрач УАЗ «Лунінецкая ЦРБ».

Віталь ДЗЕГЦЯРОЎ, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть