Вакцынацыя супраць грыпу працягваецца на Лунінеччыне
На Лунінеччыне працягваецца вакцынацыя супраць грыпу.
Гэта каварнае захворванне перадаецца лёгка і незаўважана: адзін хворы можа заразіць да 40 здаровых людзей. Да таго ж, у пацыентаў іншы раз паяўляюцца ўскладненні: пнеўманія, бранхіт, міякардыт, атыт. Найбольшую пагрозу ён уяўляе для дзяцей, пажылых людзей, цяжарных жанчын, асоб з хранічнымі захворваннямі.
Не падлягае сумненням той факт, што эфектыўная барацьба з грыпам магчыма толькі шляхам масавай вакцынапрафілактыкі. Безумоўна, рабіць прышчэпку ці не – справа добраахвотная, але ж гутарка ідзе не толькі пра клопат аб уласным здароўі. Нельга забываць пра адказнасць за здароўе іншых.
Прышчэпачныя кабінеты ў Лунінцы і Мікашэвічах працуюць з панядзелка па пятніцу з 8.00 да 16.00, па суботах – з 8.00 да 14.00. Такі ж графік дзейнічае ў амбулаторыях урача агульнай практыкі раёна. Перад працэдурай неабходны агляд спецыяліста.
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram