Выхаванцы Любанскай СШ даведаліся больш аб прафілактыцы пажараў
ЗдоровьеМикашевичиНовости районаОбществоПроисшествияМолодежьОбразованиеШкольный дневник

Выхаванцы Любанскай СШ даведаліся больш аб прафілактыцы пажараў

Навучанне дзяцей правілам пажарнай бяспекі – адна з найважнейшых задач для работнікаў МНС. З мэтай павышэння ўзроўню пажарнай бяспекі сярод дзяцей дашкольнага ўзросту старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Лунінецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Марына Качура правяла навучальнае інтэрактыўнае мерапрыемства з выхаванцамi Любанскай сярэдняй школы.

У гульнявой форме работнік МНС расказала аб небяспеках, якія могуць адбыцца ў выніку неасцярожнага абыходжання з агнём, а таксама аб тым, як правільна сябе паводзіць у выпадку ўзнікнення пажара.

У ходзе заняткаў дзеці разгадвалі загадкі, шукалі небяспечныя і бяспечныя прадметы, а таксама вучыліся самастойна выклікаць пажарных. Прапагандыст растлумачыла, чаму нельга гуляць з запалкамі і ўключаць без дазволу дарослых бытавыя ацяпляльныя і электрапрыборы. Таксама не засталася без увагі тэма бяспечных паводзін на лёдзе.

Для таго, каб замацаваць атрыманыя веды, работнік МНС прапанавала дзецям паўдзельнічаць у такіх гульнях, як «Небяспечна – бяспечна», «Нумары службаў выратавання» і «Крокі выратавання».

Напрыканцы мерапрыемства дашкалята паглядзелі мультфільм «Чароўная кніга», які яшчэ раз нагадаў iм аб небяспецы зімовых вадаёмаў.

Паважаныя бацькі, МНС нагадвае: не пакідайце малалетніх дзяцей без нагляду, навучыце іх выконваць правілы пажарнай бяспекі і правільным дзеянням у розных надзвычайных сітуацыях.

Па інфармацыі Брэсцкага ўпраўлення МНС.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть