12 кастрычніка — Дзень работнікаў культуры!
КультураМикашевичиНовости районаОбщество

12 кастрычніка — Дзень работнікаў культуры!

Паважаныя работнікі культуры, ветэраны галіны! Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!

Культура – найважнейшы складальнік нашага жыцця. Яна фарміруе ўнікальнасць кожнага народа і дапамагае захоўваць традыцыйныя каштоўнасці.

Культурную прастору Лунінеччыны ствараюць таленавітыя, ініцыятыўныя, адданыя сваёй справе людзі. Шчырага прызнання і павагі заслугоўвае праца супрацоўнікаў бібліятэк і музеяў, дамоў культуры і сельскіх клубаў, кінасеткі і школ мастацтваў. Дзякуючы вашым намаганням, ведам і вопыту сфера культуры раёна жыве, квітнее, захоўвае сваю духоўнасць.

З пачуццём шчырай падзякі прыміце пажаданні творчых поспехаў, натхнення, ажыццяўлення самых смелых ідэй і праектаў. Жадаем вам сілай свайго таленту абуджаць у людзях лепшыя якасці, вучыць іх вечным ісцінам дабра, выхоўваць у іх пачуццё гармоніі і прыгажосці. Моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту на доўгія гады вам і вашым блізкім!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть