Версия для слабовидящих
RU
BY
Лунинец online

Аўтары з Лунінецкага раёна здзівілі эка-публікацыямі на рэспубліканскім конкурсе

Аўтары з Лунінецкага раёна здзівілі эка-публікацыямі на рэспубліканскім конкурсе

Аўтары з Лунінецкага раёна здзівілі эка-публікацыямі на рэспубліканскім конкурсе

Падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу на лепшую публікацыю на экалагічную тэматыку ў намінацыі «Наш агульны дом».

Як расказаў начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Шкут, адразу дзве зямлячкі заахвочаны ўзнагародамі.

– У конкурсе ўдзельнічалі аўтары нарысаў, артыкулаў, рэпартажаў, замалёвак, – падкрэсліў Аляксандр Васільевіч. – У сваіх работах яны расказалі пра беражлівыя адносіны да прыроды, навядзенне парадку на зямлі, добраўпарадкаванне тэрыторый населеных пунктаў, абыходжанне з адходамі, ахову водных рэсурсаў, атмасфернага паветра, жывёльнага і расліннага свету, укараненне тэхналогій навакольнага асяроддзя, захаванне помнікаў прыроды і інш. Пераможцы вызначаліся ў катэгорыях “Навучэнцы”, “Аматары” і “Прафесіяналы”. Прадстаўніцы Лунінецкага раёна вызначыліся як «аматары»! 

Другое месца заняла вучаніца Багданаўскай СШ Вольга Кашкевіч за дзве публікацыі “Вада” і “Дзе мая Беларусь?” (№38 ад 26.05.2023 і №18 ад 07.03.2024 “Лунінецкія навіны”). Трэцяга месца ўдастоена Марына Брэзіна за работу “Асаблівы прыродны ўчастак”, змешчаны ў №9 “Лунінецкіх навін” за 02.02.2024 г.

Дзяўчаты ўзнагароджаны дыпломамі і грашовымі прэміямі.

Наталля Паўлюкевіч

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram

← Предыдущая новость Следующая новость →