Версия для слабовидящих
RU
BY
Лунинец online

Адбылося пацверджанне званняў "народны" і "узорны" калектываў Лунінеччыны

Адбылося пацверджанне званняў "народны" і "узорны" калектываў Лунінеччыны

Адбылося пацверджанне званняў "народны" і "узорны" калектываў Лунінеччыны

У суботу, 22 лютага, адбылося пацверджанне званняў "народны" і "узорны" калектываў ДУА "Дзіцячая школа мастацтваў г. Лунінца" і ДУК "Цэнтралізаваная клубная сістэма Лунінецкага раёна".

У Лунінецкім ГДК свае канцэртныя праграмы прадстаўлялі: узорны аркестр народных інструментаў ДУА "Дзіцячая школа мастацтваў г.Лунінца" (кір. Корчык М.М.), народны хор філіяла Палескі СДК, народны ансамбль народнай песні "Васілінкі" філіяла Міжлескі СДК (кір. Кішкевіч Л.У.),  народны вакальны ансамбль "Вандроўнікі" філіяла Дварэцкі ЦСДК (кір. Яраховіч М.А.), народны ансамбль народнай песні "Світанак" філіяла Дзятлавіцкі ЦСДК (кір. Брэзіна Г.У.), народная эстрадная студыя "Эліпс-21" (кір. Мацкевіч В.А.), народная студыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "100 ідэй", народны ансамбль песні і музыкі "Шляхцічы" (кір. Місікаў С.У.).

У актавай зале цэнтральнай раённай бібліятэцы сваё пасяджэнне ладзіла народная паэтычная студыя "Муза" (кір. Абрамчук Г.Р.).

У музычнай школе паважаная камісія праслухоўвала Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны ансамбль скрыпачоў "Канцэрніна" (кір.Давыдчык А.М.), узорны інструментальны ансамбль "Менестрэль" (кір. Чарнавокая Ю.М.).

Святлана Касцючэнка

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram

← Предыдущая новость Следующая новость →