Версия для слабовидящих
RU
BY
Лунинец online

Адчуць шчаслівую долю

Адчуць шчаслівую долю

1ШАБЛОН ДЛЯ САЙТА копияУ Язвінскім дзіцячым доме сямейнага тыпу шчыра стараюцца адагрэць дзіцячыя сэрцы, нечакана кранутыя жыццёвай сцюжай. Сёння тут выхоўваюцца сямёра дзетак. У дзень 8 Сакавіка самыя цёплыя словы Павел МАРТЫНКОЎСКІ, Максім ДАНЬКО, Анатоль МАРТЫНКОЎСКІ і Раман КУЧАЙ (злева направа) адрасуюць маме-выхавальніцы Наталлі Яўгенаўне Марза і сястрычкам – Машы АНДРЫЯШ (у цэнтры) і Алесі Мартынкоўскай (Алеся зараз знаходзіцца на адпачынку ў Сочы, а 4-гадовы Данілка гасцюе ў Мінску). Міне час, кожны з іх пойдзе сваёй жыццёвай сцяжынкай, але несумненна неаднойчы светлай знічкай вернуцца ва ўспаміны дні, праведзеныя ў вялікай і дружнай сям’і.

← Предыдущая новость Следующая новость →