Артысты з Лунінецкага раёна выступілі ў санаторыі «Ясельда»
Хай мір напоўніцца любоўю… Менавіта пад такой назвай адбыўся канцэрт народнага ансамбля народнай песні “Васілінкі” Міжлескага СДК і фальклорнага калектыву “Бараўляначка” Баравецкага СК у санаторыі “Ясельда” Пінскага раёна, прысвечаны Году міра і стварэння.
Канцэртная прагарама калектываў была разнастайнай. Дзякуючы майстэрству выканаўцаў, спагадлівасці і зацікаўленнасці саміх гледачоў, канцэрт стаў сапраўдным святам, як для гледачоў, так і для саміх артыстаў.
Цёплая сяброўская атмасфера ўсталявалася з першых хвілін сустрэчы. А як інакш, бо артысты шчыра дзяліліся не толькі сваім прафесійным майстэрствам, але і душэўным цяплом. Настрой прысутным падымалі любімыя песні і жарты. Гледачы з удзячнасцю прымалі цёплыя словы пажаданні здароўя, шчасця і дабрабыту, а кожны выступ сустракалі гучнымі апладысментамі. Канцэртная праграма нагадвала сяброўскую сустрэчу старых і добрых сяброў.
Гледачы, якія наведалі ў гэты дзень канцэрт аматарскіх калектываў Лунінецкага раёна ніколькі не пашкадавалі аб гэтым – 10 жніўня адбыўся канцэрт творчасці і душы.
Ірына Лецка, метадыст РАМЦ