Бяспека пачынаецца з дзіцячага садзіка ў Лунінецкім раёне
Каб лета прайшло не толькі весела, але і бяспечна, работнікі Лунінецкага райаддзела па надзвычайных сiтуацыях у рамках акцыі «Бяспечныя канікулы» сустрэліся з выхаванцамі дзіцячага сада №3 горада Лунiнца.
Разам з прапагандыстам МНС Марынай Качурай малыя пагаварылі аб летніх небяспеках, пагулялі ў інтэрактыўную гульню і ўспомнілі правілы пяці крокаў выратавання, паўтарыўшы алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару. Марына Вітальеўна патлумачыла рабятам, чаму «запалкі дзецям – не цацка» і да чаго прыводзяць свавольствы з агнём.
Мерапрыемства прынесла дзецям станоўчы зарад эмоцый і шмат карысных ведаў у галіне бяспекі, а самыя актыўныя малышы атрымалі ў падарунак яркія размалёўкі ад МНС.
МНС нагадвае: не пакідайце малалетніх дзяцей без нагляду, вучыце іх правільным дзеянням у выпадку ўзнікнення небяспекі. Вывучыце з імі нумары тэлефонаў экстраных службаў.
Інфармацыя абласнога ўпраўлення МНС
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram