Версия для слабовидящих
RU
BY
Лунинец online
Чарговыя ўзнагароды «Васількоў» з Лунінца Культура Конкурс Новости района Общество Молодежь

Чарговыя ўзнагароды «Васількоў» з Лунінца

Танцавальны калектыў «Васількі» Дома культуры чыгуначнікаў Лунінца ў анлайн-фармаце прыняў удзел у III Міжнародным конкурсе мастацтваў «International art competition».

Як расказала кіраўнік Вольга Мікіцюк, харэаграфічныя нумары падрыхтавалі старэйшая і сярэдняя групы ў намінацыі “Народны танец”. Абодва выступленні журы адзначылі дыпломамі лаўрэатаў адпаведна І і ІІІ ступені. Падзякі ўдастоілі і Вольгу Рыгораўну за асабісты ўклад у культурнае, маральнае і эстэтычнае выхаванне падрастаючага пакалення.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram

← Предыдущая новость Следующая новость →