КультураМикашевичиНовости районаОбщество
Чароўны свет Жанны Лапацінай | Лунінецкі раён
Штогод у другую нядзелю кастрычніка, калі восень ва ўсю моц гаспадарыць на двары, адзначаюць прафесійнае свята тыя, хто дорыць навакольным радасць, стварае ў нашым жыцці ўрачыстасці, натхняе і пераўтварае аднастайную паўсядзённасць у калейдаскоп яркіх уражанняў і незабыўных эмоцый. У тым, што выпадковых людзей у гэтай творчай прафесіі быць не можа, упэўнілася, калі пазнаёмілася з загадчыкам філіяла Язвінскі сельскі Дом культуры Жаннай Лапацінай.
Сёлетні год для жанчыны адметны – у маі яна адзначыла прыгожы юбілей, а ў верасні споўнілася 35 гадоў, як шчыруе на культурнай ніве Лунінеччыны, акрыляючы сваёй шматграннай творчасцю, саграваючы сэрцы землякоў. Колькі мерапрыемстваў, імпрэз, вечарын за гэты час яна арганізавала ды правяла – не пералічыць! Як не ўяўляе яна сябе ў іншай сферы дзейнасці, хаця прыйшла ў культуру не адразу, але з гэтай прафесіяй была знаёма, бадай, што з самага дзяцінства.
– Матуля Марыя Петрушэвіч у свой час загадвала Язвінскім сельскім Домам культуры, – прыгадвае Жанна Лапаціна. – Я з братамі ды сястрычкамі, а нас у бацькоў было шасцёра, выгадавалася ў мамы на рабоце, удзельнічала ў мастацкай самадзейнасці. Здавалася, што мой будучы шлях быў прадвызначаны, але пасля школы я закончыла курсы кандытараў і непрацяглы тэрмін працавала кандытарам трэцяга разраду рэстарана станцыі Лунінец. Усё ж такі імкненне да творчасці перамагло, і з 1990-га прыйшла ў родны клуб мастацкім кіраўніком. На пасаду прымала тагачасны начальнік аддзела культуры райвыканкама Галіна Мар’іна, якая паверыла ў мяне, за што ёй вельмі ўдзячна. Праз чатыры гады, атрымаўшы дыплом Гро-дзенскага вучылішча мастацтваў, узначаліла Язвінскі СДК, у якім працую і па сённяшні дзень. Як гаворыцца, дзе нарадзілася, там і зга-дзілася. І хоць даўно жыву ў райцэнтры, але па-ранейшаму душа мая застаецца ў родных Язвінках, куды амаль штодзень спяшаюся з радасцю.
Сельскі Дом культуры – не проста ўстанова, а сапраўдны цэнтр грамадскага і культурнага жыцця населенага пункта, месца прыцягнення землякоў, у якім заўсёды гасцінна адчынены дзверы. І сюды з вялікай ахвотай і задавальненнем ідуць і дарослыя, і дзеці, каб судакрануцца з прыгажосцю, спазнаць для сябе чароўны свет мастацтва. А Жанна Міхайлаўна ў гэтым не толькі дапамагае, але і раскрывае здольнасці аднавяскоўцаў. Той, хто, здаецца, ніколі не спяваў і палохаўся выйсці на сцэну, абавязкова заспявае, прымаючы ўдзел у канцэртах і вечарынах. Яна вельмі тонка адчувае людзей, натхняе і ўсяляе ім веру ў свае магчымасці.
– Пры нашым Доме культуры дзейнічаюць пяць творчых фарміраванняў, – працягвае гаворку загадчык. – Гэта аматарскія аб’-яднанні “Рукадзельніца”, “Забаўніца”, “Тэрыторыя вольных зносін”, “Гармонія” і “Фантазёры”. А якія адораныя дзеткі прыходяць, працаваць з імі адно задавальненне! І самая вялікая для мяне ўзнагарода – бачыць, як яны самаўдасканальваюцца, творча растуць, дасягаюць пэўных вяршынь.
Варта адзначыць, што Жанна Лапаціна ўмее знайсці ключык да сэрцаў хлопчыкаў і дзяўчынак, зацікавіць падрастаючае пакаленне, прыцягнуць увагу да народных традыцый і зачараваць багатай спадчынай нашых продкаў. І ўсё гэта робіцца не на словах, а на канкрэтных прыкладах, праз гульнявыя праграмы. Тым больш, што ў СДК створаны ўнікальны музейны куточак – сялянская хата, у якой прадстаўлены самабытныя экспанаты. Тут нават захоўваюцца аўтэнтычныя народныя строі, якія калісьці апраналі нашы дзядулі і бабулі.
– Дваццаць гадоў збірала рэчы для музея, – распавядае Жанна Міхайлаўна. – Хтосьці з ахвотай дзяліўся, а ў кагосьці набывала тую ці іншую рэч. Цяпер да нас на экскурсіі едуць школьнікі з усяго раёна.
Сапраўды тут ёсць на што паглядзець! Асаблівае замілаванне выклікаюць лялькі, апранутыя ў нацыянальнае адзенне, а таксама лялькі-абярэгі і траўніцы, створаныя ўмелымі рукамі рукадзельніцы. Нездарма існуе меркаванне, што таленавіты чалавек – таленавіты ва ўсім. Менавіта так можна сказаць і пра Жанну Міхайлаўну – асобу шматгранную, з надзвычай тонкім адчуваннем прыгожага, далікатнай і трапяткой душой, якая дапамагае ад-крываць свой дзівосны свет чароўных вобразаў і рэчаў.
– Па натуры я вельмі творчы чалавек, – прызнаецца суразмоўніца. – І дня не магу пражыць, каб нешта не стварыць. Працую ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Вялікай папулярнасцю карыстаюцца мае лялькі-абярэгі, хатнічкі. Ёсць яны ў прыватных калекцыях у Расіі, ЗША, Італіі і Ізраілі.
Ды і лунінчане ў захапленні ад работ сваёй зямлячкі, асабліва ад яе атласных букетаў з далікатных руж, якія так па-майстэрску зробленыя, што нават дзіву даешся! Нядаўна Жанна Міхайлаўна засвоіла новую тэхніку стварэння кветкавых экспазіцый з сінельнай стужкі. Вельмі прыгожымі і арыгінальнымі атрымліваюцца сланечнікі, васількі, рамонкі, незабудкі. Усю гэту прыгажосць рукадзельніца дэманструе на шматлікіх святах і мерапрыемствах, на якіх яна заўсёды жаданая госця.
– Аб’ездзіла ўсю Беларусь, – працягвае гаворку жанчына, – удзельнічаючы ў фестывалях раённага, абласнога, рэгіянальнага, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў.
Дзе яна толькі не была – і на “Славянскім базары” ў Віцебску, і на рэспубліканскім фэсце-кірмашы “Вясновы букет”, і на “Суквецці культур”, брала ўдзел у міжнародным свяце этнакультурных традыцый “Покліч Палесся”. У скарбонцы яе дасягненняў больш за семдзесят разнастайных узнагарод: грамат, пісем-падзяк, дыпломаў. Адна з самых каштоўных – гэта ганаровае званне “Чалавек года-2012” у галіне культуры.
У планах нашай зямлячкі і далей развівацца, самаўдасканальвацца, тварыць і дарыць сваю рукатворную прыгажосць навакольным, аздабляючы свет талентам і дабрынёй.
Кацярына Яцушкевіч. Фота з архіва.