«Дарыць цяпло сваёй душы» Канцэрт у Лахвенскім СДК (Лунінецкі раён)
КультураНовости районаОбщество

«Дарыць цяпло сваёй душы» Канцэрт у Лахвенскім СДК (Лунінецкі раён)

У Лахвенскім сельскім Доме культуры прайшоў утульны святочны канцэрт, прысвечаны Дню Таццяны.

ВІА «Мара», фальклорны калектыў «Шляхта» і ўдзельнікі самадзейнасці СДК — Любоў Цупа, Дар’я Абрамчук, Таццяна Ганюк выканалі самыя прыгожыя і душэўныя песні для прысутных.  

Канцэртная прагарама  была разнастайнай. Дзякуючы майстэрству выканаўцаў, спагадлівасці і зацікаўленнасці саміх гледачоў, канцэрт стаў сапраўдным святам, як для гледачоў, так і для саміх артыстаў. Цёплая сяброўская атмасфера ўсталявалася з першых хвілін сустрэчы. А як інакш, бо артысты шчыра дзяліліся не толькі сваім прафесійным майстэрствам, але і душэўным цяплом.

Спадзяемся, што такія цёплыя і душэўныя святы, якія дораць шчасце, будуць праходзіць усё часцей.

Метадыст РАМЦ Ірына Лецка



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть