КультураМикашевичиНовости района
Двайное свята ладзілі сёння ў гімназіі імя У.І. Нядзведскага
Штомесяц у ўстанове адукацыі праходзіць Дзень роднай мовы, адметная асаблівасць якога заключаецца ў тым, што ўсе зносіны будуюцца на беларускай мове.
У кастрычніку яго мерапрыемствы супалі з Днём памяці паэта і пісьменніка У.І. Нядзведскага — яго імя ўжо другое дзесяцігоддзе носіць элітная ўстанова. У гэтым годзе павіншаваць навучэнцаў і калектыў Мікашэвіцкай гімназіі імя У.І. Нядзведскага з адметнымі падзеямі завіталі кіраўнікі лунінецкіх клубаў — творчага «Муза» Вольга Грыдзюшка і «Літаратурная правінцыя» Віктар Пінігін, а таксама паэтка Валянціна Трухнова.