Дзень дабра і павагі
Культура

Дзень дабра і павагі

пенсиясабраў у кінатэатры “Кастрычнік” лунінчан паважанага ўзросту.
У фае гасцей сустракалі прадстаўнікі маладога пакалення – актывісты БРСМ. Яны ветліва запрашалі наведаць выставы: мастацкай творчасці Валянціна Мурко, фотаздымкаў, вырабаў, зробленых рукамі пенсіянераў аддзялення дзённага знаходжання і іншыя.
Усіх сабраўшыхся ў зале вітаў намеснік старшыні райвыканкама Анатоль Захаркевіч. Ён жа ўручыў Ганаровую грамату старшыні раённай ветэранскай арганізацыі Надзеі Лазіцкай. Словы ўдзячнасці ветэранам вайны і працы адрасавалі намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Кіпцэвіч і кіраўнік ветэранскай арганізацыі работнікаў адукацыі Наталля Казанкова.
Не шкадавалі ўдзельнікі мерапрыемства апладысментаў у адрас самадзейных артыстаў – народнага хору ветэранаў вайны і працы “Спадчына”, танцавальнага калектыву “Мірыданс”, фальклорнага ансамбля “Крынічанька”, салістаў – Алега Жумашава, Ірыны Прыгодзіч, Надзеі Дубініч, Анжалікі Пахолак і іншых.
У цудоўны кастрычніцкі вечар пажылыя людзі не спяшаліся разыхо-дзіцца па дамах, ім было што абмеркаваць, успомніць і чым падзяліцца.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть