Культура
Дзень рыбака
адбыўся ў нядзелю на Лунінеччыне.
У спаборніцтвах па рыбнай лоўлі, якія праводзіліся на сажалцы дзяржаўнага прадпрыемства “Гарадоцкі” прынялі ўдзел 15 чалавек.
Аматары мелі права карыстацца адной вудай з паплавочнай снасцю і адным кручком. Дазвалялася выкарыстоўваць любыя нажыўкі, насадкі і прыкормкі. Пасля жараб’ёўкі кожны ўдзельнік заняў свой сектар і на тры гадзіны “затаіўся” на беразе.
Больш за ўсіх па вазе і колькасці злавіў Аляксандр Ванюк, самая вялікая рыбіна трапіла на кручок Аляксандра Скібы, маленькая – Сяргея Кіндрука.
Аб узнагароджванні пераможцаў і ўдзельнікаў спаборніцтваў паклапаціліся аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, РФСК “Здароўе” і раённае аб’яднанне прафсаюзаў.