Культура
Фантан упрыгожыў Першамай
Сёння ў Лунінцы ўрачыста ўключылі фантан.
Зрабіць Першамай прыгожым дапамаглі лепшыя творчыя калектывы раёна, асобныя выканаўцы. Людзі падпявалі, здымалі на камеры і мабільныя тэлефоны і, здаецца, у атмасферы агульнай весялосці на вуліцы нават стала крыху цяплей.
Каля Цэнтра дзіцячай творчасці радавалі сваімі выступленнямі маленькія выхаванцы, у гарадскім Доме культуры працавала выстава малюнкаў. На плошчы дзетвара весялілася, скакала, і нават магла пракаціцца на “карэце” з клоунам…
Па ўзмаху чароўнай палачкі прыгажуні Вясны ўпершыню з мінулай восені узмылі ўверх струі фантана – на радасць дзецям, закаханым, усім!