Гімназісткі з Лунінца і Мікашэвіч — адны з лепшых знаўцаў роднай мовы Брэстчыны
КультураКонкурсМикашевичиНовости районаОбществоМолодежьОбразование

Гімназісткі з Лунінца і Мікашэвіч — адны з лепшых знаўцаў роднай мовы Брэстчыны

Сёлета нашы разумніцы пакарылі алімпіядную вяршыню Брэстчыны.

Яскравы прыклад шчырай любові да роднага слова паказалі гімназісткі: у Мікашэвічах – Дар’я Кунцэвіч (у яе дыплом першай ступені), у райцэнтры – Анастасія Савіна (трэцяй). За поспехамі дзяўчат – натхнёная праца іх настаўнікаў – Таццяны Грэбень і Ірыны Дасько, якія дапамагаюць выхаванцам спазнаваць багацце і мілагучнасць сваіх прадметаў.

Наша мова – гэта не проста сродак зносін, а душа народа, яго гістарычная памяць і культурны код. 

Не саромейцеся гаварыць па-беларуску дома, з сябрамі, у школе ці на рабоце. Чым больш мы яе станем выкарыстоўваць, тым даўжэй яна будзе жыць! І як не прыгадаць словы Пімена Панчанкі: «Кажуць, мова мая аджывае век свой ціхі: ёй знікнуць пара. Для мяне яна вечна жывая, як раса, як сляза, як зара!».

Фота з архіва Таццяны Грэбень

Наталля ЛЯЛЮК

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram

 




Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть