КультураМикашевичи
Гумар з аркестрам
Адпачынак на любы густ прапанаваў жыхарам і гасцям Мікашэвіч творчы калектыў Палаца культуры РУВП “Граніт”.
Сапраўдным сюрпрызам для аматараў гумара стала праграма, арганізаваная на вулічнай сцэне камандай “SPAррынгРынг». Работнікі прадпрыемства, якія ўвайшлі ў склад зборнай, парадавалі гледачоў жартамі і юмарыстычнымі мініяцюрамі, у тым ліку вытворчымі. Прыхільнікі класічнай і эстраднай музыкі атрымалі душэўную асалоду ад гасцей са сталіцы – аркестра ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама.