Каларыт народнага карнавалу
Культура

Каларыт народнага карнавалу

Каляда 2017 022

Каларыт народнага карнавалу запомніўся жыхарам Вулькі 1 і гасцям аграгарадка, дзе на Стары Новы год прайшоў “Калядны фэст-2017”.

На пляцоўцы перад мясцовым Цэнтрам культуры і народнай творчасці стаяла прыгожа ўбраная сцэна ў выглядзе вясковай хаты. Галоўныя героі – Лявон і Лявоніха (іх ролі ўдала выканалі Віктар Барысевіч і Вольга Мелюх) – з гумарам і жартамі дэманстравалі падрыхтоўку да сустрэчы каляднікаў. Дапамагала ім Аленка (Крысціна Курадавец). Разам яны расказалі, адкуль пайшла назва “Шчодры вечар”, якія пачастункі спецыяльна гатавалі гаспадыні да свята, па якіх прыкметах вызначаўся будучы ўраджай. А потым, як і належыць у чароўную пару, адбываліся цікавыя здарэнні з удзелам Чорта (у персанажа пераўвасобіўся Валерый Брэзін), Зюзі (Ігар Мігалевіч), Зімы (Іна Гоман), Вядзьмаркі (Наталля Лабко). Шматлікія каляднікі ў сваіх абрадах паказвалі асаблівасці святкавання на іх малой радзіме.

Цікавымі выступленнямі парадавалі самадзейнікі з Вулькі 1, Лунінца, Палескага, Луніна, Язвінак, Лобчы, Багданаўкі, Дзятлавіч і інш. Акрамя таго, усе жадаючыя змаглі пачаставацца ласункамі: кожны калектыў СДК прыгатаваў смачныя стравы. Прыгожыя вітанні адрасавалі землякам вядучыя – Алена Корчык і Таццяна Краўчук. Музычна аздобілі праграму народныя аматарскія аб’яднанні “Жывіца” і “Світанак”, вакальны ансамбль “Весніца”, фальклорны калектыў “Крынічанька ” і народны ансамбль песні “Вандроўнікі”. Па выніках “Каляднага фэсту-2017” дыпломамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама заахвочаны ўсе ўдзельнікі тэатралізаванага прадстаўлення.

Каляда 2017 001 Каляда 2017 002 Каляда 2017 003 Каляда 2017 004 Каляда 2017 005 Каляда 2017 006 Каляда 2017 007 Каляда 2017 008 Каляда 2017 009 Каляда 2017 010 Каляда 2017 011 Каляда 2017 012 Каляда 2017 013 Каляда 2017 014 Каляда 2017 015 Каляда 2017 016 Каляда 2017 017 Каляда 2017 018 Каляда 2017 019 Каляда 2017 020 Каляда 2017 021

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть