КультураНовости районаОбщество
"Калядны фэст-2026" прайшоў у Дзятлавічах
“Калядны фэст-2026” прайшоў у Дзятлавічах. Вяскоўцы і госці аграгарадка сабраліся разам, каб акунуцца ў атмасферу чараўніцтва, весялосці і традыцый.
Праграма мерапрыемства была насычана падзеямі, здольнымі парадаваць кожнага. Так, тэатралізаванае прадстаўленне перанесла гледачоў у дом гаспадароў, якія сустракалі каляднікаў. Творчыя калектывы Лунінецкага раёна прадэманстравалі свае таленты, падарыўшы музычныя і танцавальныя нумары. Конкурсы і гульні дадалі смеху, праверыўшы спрыт і ўдачу удзельнікаў. А традыцыйная варажба дазволіла зазірнуць у будучыню.
Асобнай старонкай свята стала цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў за лепшы аўтарскі калядны касцюм. Правяла яе загадчык сектара культуры райвыканкама Таццяна Лівінец. А хто заахвочаны дыпломамі, даведаецеся з бліжэйшых нумароў раённай газеты "Лунінецкія навіны".
Падпісвайцеся на наш канал у Telegram