Культура

Кемлівы вожык

вожыкНе першы год у нашым агародзе жыве сям’я вожыкаў.
Прыгадаўся адзін выпадак. У той дзень прайшоў дождж. Кароткі, але моцны. Хмары панесліся далей, выглянула сонейка. Аглядаючы насаджэнні, раскінуў куст парэчак. Усмешка асвяціла твар. На сухіх галінках ляжаў вожык. Размарыўшыся пад сонечнымі промнямі, ён не пачуў крокаў. Я ж не стаў палохаць звярка, прайшоў крыху далей. А самому цікава: што будзе рабіць вожык?
Мінула хвілін дваццаць. Абсохшы, «жыхар» агарода перавярнуўся са спіны на ногі, азірнуўся па баках, чмыхнуў і схаваўся ў траву.
Падышоў бліжэй да вожыкавай «ляжанкі». Хто ж паклаў сюды гэтыя галінкі? Няўжо сам звярок? Не бяруся гэта сцвярджаць, але ж трэба мець кемлівасць, каб здагадацца і зрабіць так. Для мяне гэта было сапраўдным адкрыццём.
Максім КАЗУН. в Вічын.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть