Кінатэатр «Кастрычнік» працуе для ўсіх
Стаць маладзёжным цэнтрам – на гэта накіравана работа калектыву кінатэатра «Кастрычнік».
Хаця, як адзначае дырэктар Дзіяна Корчык, тут рады кожнаму наведвальніку. Іх колькасць у параў-нанні з мінулым годам вырасла амаль на 2 тысячы. Безумоўна, гэтаму пасадзейнічала ўсталяванне летась сучаснага абсталявання, якое дазваляе ўключаць у кіна-пракат самыя новыя (у тым ліку прэм’ерныя) фільмы. Пры гэтым частка карцін ідзе ў фармаце 3D.
Мастак кінатэатра праводзіць з дзеткамі майстар-класы па мультфільмах, стварылі фотазону, дзе кожны жадаючы можа зрабіць на памяць цікавыя здымкі. Сваіх прыхільнікаў набывае кінабар, у бліжэйшы час плануецца адкрыць кафэ.
З кінавідэаперасовачнай апаратурай наведваюць каледжы, школы і дзіцячыя сады ў Лунінцы. І штодня працуюць з прыцэлам на тое, каб у будучым кінатэатр “Кастрычнік” стаў сапраўдным маладзёжным цэнтрам.