Клубника в цене: от королевы-ягоды до рисунков и литературных произведений
«Каралева-ягада» — конкурс пад такой назвай стартаваў у раёне ў рамках ХІІ рэгіянальнага свята «Лунінецкія клубніцы». Да ўдзелу ў ім запрашаюцца ўсе жадаючыя.
Умовы – простыя. Калі ў вас на прысядзібным участку вырасла буйная ягада ці незвычайнай формы, прывозьце яе ў рэдакцыю газеты “Лунінецкія навіны” (г. Лунінец, пл. Леніна, 12) для ўзважвання і фатаграфавання. Ацэньваюцца вага, памер і форма. Пераможцаў узнагародзяць 21 чэрвеня на рэгіянальным свяце ў Дварцы.
Таксама пачаліся традыцыйныя творчыя конкурсы.
Традыцыйна напярэдадні рэгіянальнага свята «Лунінецкія клубніцы» ў раёне праходзяць творчыя конкурсы. Галоўная іх задача – папулярызацыя нашага брэнда.
Дзіцячых малюнкаў
Удзельнічаць могуць дзеці ва ўзросце з 8 да 16 год, якія наведваюць дзіцячыя аб’яднанні ва ўстановах культуры і адукацыі. Матэрыял і тэхніка выканання могуць быць любымі, а вось фармат – А3 і А4. Абавязкова ў ніжнім правым кутку размясціць інфармацыю аб аўтары: прозвішча і імя, год нараджэння, назва работы.
Вершаў, апавяданняў, баек, песень, анекдотаў
Абмежаванняў у гэтым конкурсе няма – ні па ўзросце, ні па жанры. Твор можа быць прадстаўлены як ад аднаго аўтара, так і быць калектыўным. Галоўнае – адпаведнасць тэме, арыгінальнасць і мастацкі густ.
Тэрміны падачы работ у абодвух конкурсах – да 18 чэрвеня.
Па арганізацыйных пытаннях можна звяртацца ў рабочы час па тэлефоне 2-05-68.
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram