Падзяка Валянціне Казун з гімназіі Лунінца ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
КонкурсНовости районаОбществоОбразование

Падзяка Валянціне Казун з гімназіі Лунінца ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка Беларусі правяла рэспубліканскі літаратурны конкурс да 135-годдзя з дня нараджэння Змітрака Бядулі.

Удзельнікам прапанавалі напісаць эсэ з сюжэтнай лініяй па творах пісьменніка. Па словах намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце гімназіі г. Лунінца Ірыны Абраменя конкурс стаў папулярным сярод шырокай аўдыторыі дзяцей і дарослых з розных куткоў Беларусі. Сярод 827 творчых работ лістом падзякі ўзнагароджана настаўнік беларускай мовы і літаратуры Валянціна Казун, якая падрыхтавала на конкурс вучняў Паліну Ліхтар (эсэ “Рандэву”) і Ганну Кацуба (“Аб вечным і надзённым”).



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть