Сакрэт поспеху юных знаўцаў Лунінецкага раёна і іх педагогаў
КонкурсМикашевичиНовости районаОбществоМолодежьОбразованиеОфициальноШкольный дневник

Сакрэт поспеху юных знаўцаў Лунінецкага раёна і іх педагогаў

У чарговы раз Лунінеччына заняла лідзіруючую пазіцыю сярод сельскіх раёнаў Брэстчыны па колькасці ўзнагарод, атрыманых на трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Нашы разумнікі і разумніцы заваявалі 27 дыпломаў, 5 з якіх – вышэйшай вартасці! Аб юных знаўцах і іх педагогах расказвае начальнік аддзела па адукацыі Лунінецкага райвыканкама Мікалай Гарадкавец:

– Не сакрэт, што Лунінецкі раён заўсёды славіўся актыўным алімпіядным рухам. Кожны год удзельнікі абласных інтэлектуальных спаборніцтваў даказвалі, што ім няма роўных па такіх прадметах, як інфарматыка, матэматыка, астраномія, фізіка, геаграфія, тэхнічная і абслуговая працы, мовы… Імёны нашых выхаванцаў часта гучаць у рэспубліцы і на міжнароднай арэне. Тым больш прыемна, што станоўчую тэндэнцыю мы змаглі не толькі захаваць, але і палепшыць у гэтым навучальным годзе.

Асабліва парадаваў той факт, што ўзнагароды прывезлі дзеткі з вясковых школ. Напрыклад, Лунінскай – адразу тры дыпломы, па аднаму – Бастынскай, Багданаў-скай, Рэдзігераўскай і Дзятлавіцкай СШ. Сярод гарадскіх устаноў адукацыі безумоўнае першынство належыць прадстаўнікам Мікашэвіцкай гімназіі імя У.І. Нядзведскага. На іх рахунку – 7 дыпломаў. Свой мінулагодні алім-піядны паказчык прадэманстравалі навучэнцы лунінецкіх: сярэдняй школы №2 (яны заваявалі 6 узнагарод) і гімназіі імя М.П. Анцукевіча (у іх скарбонцы – 4).

Перакананы, што ўсе нашы дзеці здольныя, але некаторых хочацца адзначыць персанальна. Так, вельмі ўдалы старт на шляху да алімпіяднай вышыні аказаўся ў мікашэвіцкіх гімназістаў Мікіты Грэбеня, Дар’і Кунцэвіч і Максіма Дзічкоўскага, Паліны Мелехавец з СШ №2 райцэнтра і Віталя Ганчарука з СШ №3 г. Лунінца імя Героя Савецкага Саюза А.В. Петрушэўскага, а таксама 8-класніцы з Луніна Аляксандры Бахонка. Другі год запар роўных у вобласці не знайшлося: па матэматыцы – Кірылу Капусцічу (гімназія г. Лунінца імя М.П. Анцукевіча), па інфарматыцы – Аліне Арэшка (СШ №2 райцэнтра). Астраномія і тэхнічная праца – вось прадметы, па якіх заахвочаны ўзнагародамі ўсе, хто адпра-віўся на алімпіяду.

У гэтых дасягненнях ёсць вялікі ўклад настаўнікаў. Яны ў нас таленавітыя, сумленныя і адданыя дзецям. Іх прафесіяналізм ніколі не ставіўся пад сумненне. Самых цёплых слоў удзячнасці заслугоўваюць такія педагогі, як Уладзімір Зылевіч, Таццяна Грэбень і Ірына Корбут (усе – Мікашэвіцкая гімназія), Іван Трэгубаў, Сяргей Карпец і Генадзь Неўдах (СШ №2 райцэнтра), Людміла Чарнавокая, Алена Емельяновіч і Аксана Арашкевіч (усе – гімназія г. Лунінца), Наталля Ярмольчык (Лунінская СШ). З першым істотным поспехам віншую Юлію Цяльпук (лунінецкая СШ №3) і Івана Каховіча (Лунін-ская СШ). Другі год запар выдатныя вынікі дэманструюць выхаванцы Аксаны Паўловіч з Дзятлавіч і Любові Ткачук з Рэдзігерава. А яшчэ дзякуй Веры Мельянец (Бастынская СШ), Іне Кавалевіч (Багданаў-ская), Ларысе Вярэніч і Валян-ціне Канапацкай (СШ №1 г. Лунінца). Падкрэслю, што гэта – далёка няпоўны спіс цудоўных педагогаў, якія робяць сваю справу па закліку сэрца.

Наперадзе заключны этап рэспубліканскай алімпіяды. Будзе складана, але шчыра веру, што вучні справяцца з усімі заданнямі і годна абароняць гонар малой радзімы.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть