Вучаніца СШ 1 Лунінца стала дыпламантам рэспубліканскага праекта
КонкурсМикашевичиНовости районаОбществоМолодежь

Вучаніца СШ 1 Лунінца стала дыпламантам рэспубліканскага праекта

«Дзеці Беларусі – ветэранам і будучым пакаленням» Так называўся маштабны рэспубліканскі праект, у якім гонар Лунінеччыны абаранялі нашы землякі.

– Яго арганізоўвае Мясцовы дабрачынны фонд імя Аляксея Талая ў Мінску, – расказаў настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ №1 райцэнтра Андрэй Кіслюк. – Ахоплівае шэраг комплексных мерапрыемстваў, накіраваных на ўцягненне вучняў і моладзі праз асабісты ўдзел у акцыі па захаванні памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, вывучэнні гісторыі Вялікай Перамогі. Вельмі прыемна, што 10-класніца Яна Юрчук (на здымку) увайшла ў лік аўтараў калекцыйнага выдання “Жывая памяць пакаленняў”. Выхаванка падрыхтавала работу “Ніколі не забуду – не здолею!”, за што ўзнагароджана дыпломам.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть