Журналісты «Лунінецкіх навін» адзначаны на абласным узроўні
КонкурсНовости районаОбщество

Журналісты «Лунінецкіх навін» адзначаны на абласным узроўні

У мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў штогадовага абласнога спаборніцтва сярод рэдакцый абласных, аб’яднаных, раённых і гарадскіх газет, тэлебачання і радыё, журналістаў Брэсцкай вобласці.

Сёлета мерапрыемства прысвечана Году міру і стварэння і пачалося з ускладання кветак да Вечнага агню. Удзельнікі ўшанавалі памяць загінуўшых абаронцаў Брэсцкай крэпасці хвілінай маўчання, пасля для ўсіх правялі экскурсію па мемарыяльным комплексе.

– За час правядзення конкурсу ў ім узялі ўдзел каля дзвюх тысяч журналістаў. Для многіх гэта стала стымулам для новых праектаў і работ, многія атрымліваюць заслужаныя ўзнагароды на рэспубліканскім узроўні, – адзначыла начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама Таццяна Гагакава.

Дыпломам Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта за арыгінальны творчы праект “Пра дзень сённяшні” адзначана карэспандэнт “Лунінецкіх навін” Кацярына Яцушкевіч. А Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі адзначыла цеснае супрацоўніцтва рэдакцыі з пісьменнікамі Лунінеччыны, папулярызацыю літаратурнай спадчыны раёна, інфармацыйную дапамогу ў арганізацыі Крокаў мужнасці і творчых праектаў.

Гэта – сумесная заслуга калектыву і ветэрана “ЛН” Таццяны Канапацкай, якая актыўна друкуецца на старонках раёнкі.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть