«Кожная пятніца — Роднае, сваё» у Лунінцы
КультураМикашевичиНовости районаОбщество

«Кожная пятніца — Роднае, сваё» у Лунінцы

Масленічны тыдзень у Лунінецкім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва выдаўся асабліва душэўным. У межах рэспубліканскай акцыі «Кожная пятніца — Роднае, сваё» тут прайшло свята, галоўным сімвалам якога сталі залацістыя бліны — увасабленне сонца, дабрабыту і нашай нацыянальнай гасціннасці.

Спецыялісты ТЦСАН пастараліся стварыць для сваіх падапечных атмасферу сапраўднага сямейнага свята, дзе кожны адчуў сябе часткай вялікай і дружнай беларускай сям'і. Гасцямі мерапрыемства сталі супрацоўнікі Лунінецкай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Яны падрыхтавалі захапляльны экскурс у гісторыю свята. Пенсіянеры з цікавасцю слухалі пра масленічныя абрады нашага краю, узгадвалі прымаўкі і ўдзельнічалі ў літаратурных віктарынах. 

— Акцыя «Роднае — сваё» дапамагае нам зразумець, што самае каштоўнае — побач, — адзначылі спецыялісты ТЦСАН. — Гэта нашы людзі, нашы традыцыі і наша ўменне радавацца кожнаму дню. Пятніца з блінамі стала выдатнай нагодай, каб яшчэ раз сказаць: шануем сваё, бо яно — найлепшае!

Інфармацыя Лунінецкага ТЦСАН

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть