Крокі па зніжэнню энергазатрат
Работа па энергазберажэнню на Лунінеччыне выконваецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Дырэктывы №3. У бягучым годзе эканомія паліўна-энергетычных рэсурсаў павінна скласці 6680 тон умоўнага паліва. Па выніках першага паўгоддзя яна дасягнула 2687 тон пры заданні 1580. Аб тым, што зроблена ў гэтым напрамку, як спрацавалі вядучыя прадпрыемствы раёна, расказвае начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Кацярына МІЛАВАНАВА:
– У мэтах эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў, забеспячэння выканання даведзенага індыкатыўнага паказчыка па энергазберажэнню распрацавана праграма, якая ўключае 47 мерапрыемстваў і прадугледжвае гадавы эканамічны эфект 5415,4 тон умоўнага паліва, у гэтым годзе ён павінен скласці 3232 тон умоўнага паліва. На рэалізацыю ўсіх мерапрыемстваў запланавана выдаткаваць 45,4 мільярда рублёў. Так, на сённяшні дзень у Лунінецкай ЖКГ на выкананне праграмных мерапрыемстваў выдаткавана амаль 700 мільёнаў рублёў: заменена 100 адзінак вонкавага асвятлення, на аўтаматычны рэжым кіравання пераведзена лесвічна-падвальнае асвятленне – 400 прыстасаванняў, заменены 2 помпы, эканомія паліўна-энергетычных рэсурсаў склала 12,6 тон умоўнага паліва. На ААТ “Спецжалезабетон” замянілі помпу і ўкаранілі аўтаматычнае рэгуляванне працэсамі цеплавільготнай апрацоўкі вырабаў. У цэлым зрасходавана на гэтыя патрэбы больш як 350 мільёнаў рублёў уласных сродкаў. У два разы больш выдаткавалі на РУВП “Граніт”, дзе выканана мерапрыемстваў з умоўным гадавым эканамічным эфектам 282 тоны ўмоўнага паліва.
Індыкатыўны паказчык па энергазберажэнню пры заданні на першае паўгоддзе мінус 3 працэнты, склаў мінус 5. Трэба прыкласці намаганні, каб выканаць і гадавы паказчык, які ўстаноўлены на ўзроўні мінус 6,5 працэнта. Паспяхова працуюць у гэтым напрамку самыя буйныя прамысловыя прадпрыемствы Лунінеччыны. У іх ліку РУВП “Граніт”, ААТ “Спецжалезабетон”, райспажыўтаварыства. З плюсам, які ў энергазберажэнні з’яўляецца адмоўным вынікам, спрацавалі ААТ “Палессеэлектрамаш”, “Лунінецлес”, хлебазавод. Ёсць некаторыя праблемы выканання паказчыка ў бюджэтных арганізацыях. А вось сярод сельгаспрадпрыемстваў справіліся з заданнем адзінкі – СВК “Лунінскі”, “Новае Палессе”, “Вулькаўскі світанак”, “Хваецкае”. Доля мясцовых відаў паліва склала 49,1 працэнта пры заданні 53,9. Паспяхова ў гэтым напрамку дзейнічаюць КУШВП ЖКГ “Лунінецкая ЖКГ”, упраўленне райсельгасхарчу, ААТ “Лунінецлес” і шэраг бюджэтных арганізацый.
Лунінеччына, як і ў цэлым Беларусь, недастаткова забяспечана ўласнымі энергетычнымі рэсурсамі. У сувязі з гэтым, мы будзем і надалей накіравана ісці па шляху мадэрнізацыі і трансфармацыі паліўна-энергетычнага комплексу, зніжаць энергаёмістасць, распрацоў-ваць і ўкараняць рэсурса- і энергазберагаючыя тэхналогіі.
Запісала
Алена ДАНІЛОВІЧ.