Купалле адзначаць у Лунінецкім раёне
КультураМикашевичиНовости районаОбщество

Купалле адзначаць у Лунінецкім раёне

6 ліпеня ўсіх жыхароў і гасцей Лунінеччыны запрашаюць ў аграгарадок Дзятлавічы на раённае народнае свята «Тайны купальскай ночы».

Пачатак у 21.00 на рацэ Цна.

У Мікашэвічах народныя гулянні 6 ліпеня разгарнуцца на беразе штучнага басейна на скрыжаванні вул. Азёрная і Паркавая. Арганізатары мерапрыемства запрашаюць даведацца нямала цікавага пра гісторыю народнага свята і яго абрады, атрымаць зарад станоўчых эмоцый ад канцэртна-забаўляльнай праграмы з вясёлымі конкурсамі і гульнямі, а пры неабходнасці падсілкавацца ў палатках выязнога гандлю.

Кульмінацыяй вечара стануць запальванне вялікага купальскага вогнішча і ваджэнне карагодаў.
Пачнуцца народныя гулянні ў 20.00 і працягнуцца да 24.00.

Сінкевіцскі сельскі дом культуры запрашае 6 ліпеня таксама на свята. У праграме — песні, гульні, карагоды, інтэрактыўныя пляцоўкі, батуты і горкі.

Для жадаўчых адпачыць не так актыўна прапануюць шашлык, папкорн і салодкую вату. Месца правядзення свята — пляцоўка каля СДК. Час правядзення — з 19.00 вечара да 1.00 ночы.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть