КультураКонкурсНовости районаОбществоМолодежь
Лепшых артыстаў вызначылі на Лунінеччыне
Яскравым і запамінальным для гледачоў стаў агляд-конкурс ваенна-патрыятычнай песні “Жыву любоўю да Беларусі”, прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцких захопнікаў. Яго арганізатарам выступіў наш цэнтр, а сам канцэрт прайшоў у Лунінецкім ГДК.
Узровень канкурэнцыі, выканаўчае майстэрства ўдзельнікаў у параўнанні з аналагічнымі папярэднімі конкурсамі значна выраслі. Таму вызначыць пераможцаў аказалася складана. Журы, у склад якога ўвайшлі старшы інспектар сектара культуры райвыканкама Алена Вайцяхоўская, дырэктар арганізацыйна-метадычнага цэнтра Таццяна Лівінец і яе намеснік Святлана Касцючэнка, кіраўнік цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна Галіна Куліцкая”, дырэктар дзіцячай школы мастацтваў г. Лунінца Ала Карульская і кіраўнік народнай эстраднай студыі “Эліпс-21” Уладзімір Пелянюк, звяртала ўвагу на сцэнічную культуру, артыстычнасць, уменне данесці асноўную тэму музычнага твора.
Ва ўзроставай катэгорыі 6-10 год лепшым прызнаны Раман Скрыпко (Рэдзігераўскі СДК). Таксама Дыпломы атрымалі: другой ступені – Даніл Шэўчык (Любанскі СДК), трэцяй – Варвара Анціфеева (Лунінскі СДК).
Сярод старэйшых артыстаў (11-14 год) дыплом Гран-Пры ўручылі Софіі Сыцэвіч (Любанскі СДК). Узнагародамі заахвоцілі: першай ступені – Вераніку Емельяновіч (Любачынскі СДК), другой – Анастасію Ёвіч (Вулькаўскі 2 СДК), трэцяй – Дар’я Кажарава (Лахвенскі СДК).
У намінацыі “Ансамблевае выкананне” перамогу святкаваў вакальны гурт “СтильНяшки” Любанскага СДК.
Асобна журы разгледзела выступленні ў аглядзе-конкурсе сярод удзельнікаў дзіцячых фарміраванняў Цэнтра дзіцячай творчасці г. Лунінца (кіраўнік – Галіна Гімбатава). Дыплома Гран-Пры ўдастоены Максім Грыневіч. Узнагародамі вышэйшай вартасці таксама адзначаны Валерый Пташыц і ўзорны вакальны ансамбль “Залатое птушаня”.
Астатнія канкурсанты атрымалі дыпломы за ўдзел.
Ірына ЛЕЦКА, метадыст РАМЦ.
Подписывайтесь на наш канал в Telegram