КультураНовости районаОбществоМолодежьОбразование
Лунінчане ўдзельнічаюць у рэспубліканскім конкурсе «Маладыя таленты Беларусі»
Удзел у другім туры рэспубліканскага творчага радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі» прыняў узорны фальклорны ансамбль «Сунічка» СШ №1 г. Лунінца.
Хлопчыкі і дзяўчынкі ў суправаджэнні педагогаў Уладзіміра і Людмілы Калянкові-чаў выступілі ў студыі Першага нацыянальнага канала беларускага радыё.
Цяпер школьнікі чакаюць вердыкту журы і спадзяюцца на праходжанне ў фінальны трэці тур. Варта адзначыць, што права выступіць у суправаджэнні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі ўжо атрымала 20-гадовая лунінчанка Ганна Дубовік, якая заяўлена ў намінацыі “Інструментальная музыка. Народныя інструменты. Салісты” (цымбалы).
Аляксандр КОЎКА.
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram