Лунінчане паказалі клас у Іванава
Работнікі цэнтралізаванай клубнай сістэмы Лунінеччыны паказалі клас на "Купальскім фэсце-2026" у аграгарадку Рудск Іванаўскага раёна.
Нашы землякі парадавалі ўсіх падчас тэатралізаванага шэсця "Купальскі шпацыр" і святочна-гумарыстычным сабантуі "Калабмур па-купальску....", дзе Таццяна Краўчук і Максім Перапёлкін (філіял Лунінскі СДК) паказалі сцэнку "Раніца ў вёсцы пасля Купалля". Наталля Лабко (ГУК "ЦКС") і Надзея Юрцэвіч (філіял Лобчанскі СДК) цудоўна пераўвасобіліся ў цікаўных кабет-суседак. Загадчык філіяла Дзятлавіцкі ЦСДК Галіна Брэзіна ва ўрачыстай частцы праграмы праспявала абрадавую песню "Сёння ў нас Купайлочко".
Па выніках фэста лунінчан адзначылі Падзякай аргкамітэта за захаванне традыцыйнай святочнай культуры рэгіёна.
Святлана Касцючэнка.
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram