Лунінчане прадставілі раён на «Фальварку мінулага»
У нядзелю, 8 жніўня, ў Мерчыцах на тэрыторыі Цэнтра традыцыйнай культуры і быта “Спадчына Палесся” ужо ў трэці раз адбыўся адкрыты рэгіянальны фестываль фальклорнага мастацтва “Фальварак мінулага”.
Распачаўся фестываль са святочнага шэсця, у якім прынялі ўдзел калектывы з Пінскага, Ганцавіцкага, Лунінецкага і Ляхавіцкага раёнаў.
На гэтым фестывалі Лунінецкі раён прадстаўляў народны фальклорны калектыў “Лабчанка” Лобчанскага сельскага Дома культуры, кіраўнік Святлана Мелюх. Удзельнікі калектыву прадставілі лепшыя скарбы народнай творчасці Лунінеччыны ў намінацыях “Песенная творчасць”, “Танцы”, “Абрады”, “Народная інструментальная творчасць”.
Яскравым і запамінальным атрымалася выступленне народнага фальклорнага калектыву “Лабчанка”. Па заканчэнню фестывалю калектыў быў узнагароджаны Дыпломам аддзела культуры Пінскага райвыканкама за адраджэнне і зберажэнне Палескай традыцыйнай культуры, актыўную прапаганду самадзейнай мастацкай творчасці і ўдзел у адкрытым рэгіянальным фестывалі фальклорнана мастацтва “Фальварак мінулага”.
Нам застаецца пажадаць гэтаму цудоўнаму калектыву далейшых творчых проспехаў!