Лунінчане прынялі ўдзел у рэгіянальным свяце "Крашынскі перазвон"
КультураНовости районаОбщество

Лунінчане прынялі ўдзел у рэгіянальным свяце "Крашынскі перазвон"

14 чэрвеня ў аграгарадку Крошын Баранавіцкага раёна праводзілася рэгіянальнае свята "Крашынскі перазвон". Удзел у свяце прымалі прадстаўнікі Лунінеччыны.

На галоўнай сцэне гледачоў радавалі музычнымі нумарамі народны ансамбль народнай песні "Васілінкі" філіяла Міжлескі СДК, народны ансамбль народнай песні "Жывіца" філіяла Вулькаўскі-1 ЦКіНТ. У выставе народнай творчасці прымалі ўдзел: народны майстар Рэспублікі Беларусь Алена Кацуба (аг.Дзятлавічы), Лапаціна Ж.М. (філіял Язвінскі СДК), . Леўшыц І.В. (філіял Лунінскі СДК), Зімава П.Р. (філіял Краснавольскі СДК), Шкут Т.А. (аг.Сінкевічы).

Гульнявую праграму з маленькімі ўдзельнікамі свята правяла Абрамчук Г.Р. (метадыст аддзела па нестацыянарным абслугоўванні насельніцтва). Таксама ў свяце прымаў удзел і каваль з г. Лунінца Емельяновіч Генадзь. Усе ўдзельнікі свята атрымалі Дыпломы.

Святлана Касцючэнка

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть