Лунінчанін годна выступіў на «Neoпеснi.by» у Брэсце
КультураКонкурсНовости районаОбществоМолодежь2024 - Год качества

Лунінчанін годна выступіў на «Neoпеснi.by» у Брэсце

Ва ўстанове адукацыі “Брэсцкі абласны цэнтр маладзёжнай творчасці” быў праведзены I адкрыты фестываль-конкурс вакальна-харавой творчасці «Neoпеснi.by». 

На суд журы усяго было прадстаўдена 48 нумароў у намінацыях: аўтэнтычная песня, народны вакал, стылізацыя народнай песні, аўтарская песня ў народнай апрацоўцы. 
 
Дзяржаўную ўстанову адукацыі “Сярэдняя школа №1 г.Лунінца” і Лунінецкі раён на фестывалі прадставіў Насковіч Канстанцін, выхаванец узорнага фальклорнага ансамбля “Сунічка”. 

У першым туры, які праводзіўся пад дэвізам "Песні свайго рэгіёну", пад акампанемент скрыпкі Канстанцін выканаў аўтэнтычную песню “Сухі дуб”. Акампаніятар – Уладзімір Каленікавіч Калянковіч, кіраўнік узорнага фальклорнага ансамбля “Сунічка”.   
 
Дэвіз другога этапа - «Абляці наша песня палі, гарады, слаў родную Айчыну і шчасце працы» (да 85-годдзя ўтварэння Брэсцкай вобласці). На гэтым этапе Канстанцін выканаў стылізаваную народную песню “Світы місяц”. Вынік – дыплом другой ступені Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама. 

Прымаю удзел у фестывалях і конкурсах розных узроўняў. Першы адкрыты фестываль-конкурс вакальна-харавой творчасці«Neoпеснi.by» не стаў выключэннем. – Дзеліцца ўражаннямі Канстанцін Насковіч. - Лічу, што з пастаўленай задачай я справіўся. Удзельнікі фестываля-конкурса – прадстаўнікі розных устаноў адукацыі і культуры Брэсцкай вобласці. Гэты конкурс – гэта свайго роду музычнае апавяданне аб святасці традыцый і пераемнасці пакаленняў, вялікай сіле кахання і сяброўства, духоўных і сямейных каштоўнасцях, малой радзіме і чыстых крыніцах чалавечага натхнення.
 
Фестываль завяршыўся, але назаўсёды застанецца ў памяці кожнага ўдзельніка. І, хочацца спадзявацца, што ён стане традыцыйным. На жаль, з кожным годам застаецца ўсё меньш носьбітаў традыцый. Наша задача – вывучаць і папулярызаваць беларускія нацыянальныя традыцыі і абрады, ўсё тое, што стварылі нашыя продкі, бо гэта – наша спадчына, наша жыццё…

Інфармацыя аддзела па адукацыі Лунінецкага райвыканкама

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram




Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть