Лунінчаніна ўзнагародзяць на Дне беларускага пісьменства ў Лідзе!
КультураМикашевичиНовости районаОбществоКонкурсМолодежьОбразование

Лунінчаніна ўзнагародзяць на Дне беларускага пісьменства ў Лідзе!

На галоўнай фестывальнай пляцоўцы Дня беларускага пісьменства ў Лідзе будзе ўзнагароджаны лунінчанін! Яшчэ на мінулым тыдні ў Мінску адбыўся фінал рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка». У ім прынялі ўдзел 18 школьнікаў з усёй Беларусі.

Асаблівасць гэтага года – прысвячэнне конкурсу 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Многія ўдзельнікі выбралі для сваіх выступленняў творы аб вайне, гераізме, любові да Радзімы і памяці аб подзвігах продкаў. Гэтыя чытанні сталі асабліва эмацыянальнымі і кранальнымі, нагадваючы аб важнасці захоўваць гістарычную памяць праз слова.

Атмасфера на пляцоўцы была напоўнена асаблівым, трапяткім хваляваннем. Юныя ўдзельнікі не проста чыталі тэкст – яны пражывалі кожнае слова, напаўняючы класічныя творы сваім разуменнем і настроем. Усе ўдзельнікі паказалі высокі ўзровень падрыхтоўкі і сапраўдную любоў да беларускай літаратуры. Членам журы даялося вырашаць складаную задачу.

Вельмі прыемна, што сярод вучняў 5-6 класаў II месца заняў наш зямляк Яўген Рафаловіч, навучэнец СШ №2 г. Лунінца (педагог І.Ф. Некрашэвіч).

Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і прызёраў конкурсу i гала-канцэрт пройдуць на галоўнай фестывальнай пляцоўцы Дня беларускага пісьменства ў Лідзе.

Варта адзначыць, што арганізатарамі конкурсу выступілі Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі, Саюз пісьменнікаў Беларусі і ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне».

Газета "Лунінецкія навіны" ад 3 верасня 2025 года

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram




Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть