Лунінец ўпрыгожыў «Сталіцу»
У самым папулярным магазіне Мінска ўвагу прыцягвае выстава-продаж нацыянальнага адзення.
Фатограф Сяргей Карпуковіч абыякавы да модных брэндаў, але з’яўляецца сапраўдным патрыётам малой радзімы. Бегла зірнуўшы на манекены, ён на шыльдачцы ўбачыў знаёмую назву і спыніўся надоўга. Уражаны, занатаваў экспазіцыю, каб заха-піліся і землякі.
Аказваецца, народныя касцюмы ўвасабляюць… “Лунінецкі строй”! Побач з пластыкавымі прыгажунямі выстаўлены і маляўнічыя куфры для пасагу. Быццам толькі што адтуль дасталі гэтыя рэчы, каб “набіць цэну” патэнцыяльным нявестам. Дзе ж такіх шукаць? Дакладна пазначаны адрас: “Касцюм Лунінецкага строю выкананы на аснове адзення, бытаваўшага ў вёсцы Яжаўкі… Складаецца з сарочкі, двух фартухоў, пояса і дзявочага галаўнога ўбору – скіндачкі. Касцюму ўлас-цівы далікатная стрыманасць і насычаны бардовы колер у аздабленні, а таксама перавалоданне геаметрычных матываў у арнаменце”.
Сталічны Мінск па вартасці дэманструе багацце традыцыйнага касцюма з нашага раёна. Вось бы так шанаваць спадчыну продкаў сучаснікам, папярэднія пакаленні якіх стваралі гэту нацыянальную адметнасць…