КультураМикашевичиНовости районаОбщество
Лунінецкая ЦРБ далучылася да праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё»
У калектыве Лунінецкай цэнтральнай раённай бальніцы вырашылі падтрымаць ініцыятыву Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь і далучыцца да рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё».
Цяпер па пятніцах у паліклініцы райцэнтра па радыёсувязі гучаць рэкамендацыі для насельніцтва па захаванні здароўя на роднай беларускай мове. Землякі чуюць, як неабходна сачыць за сваім здароўем, пазбягаць небяспечных сітуацый і быць асцярожнымі ў паўсядзённым жыцці.
Сапраўды, гэты праект – не проста ідэя, а выбар кожнага з нас у падтрымку любімай Беларусі і яе багатай культуры. Маленькія дзеянні – вялікая сіла!
Па інфармацыі Лунінецкай ЦРБ
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram