Лунінецкі Дзед Мароз запрашае на возера Белае!
Рэзідэнцыя галоўнага казачнага персанажа Новага года, якая размешчана на возеры Белае Лунінецкага раёна, зноў распахне свае дзверы для гасцей.
Гульнявыя праграмы пройдуць 28 і 30 снежня, а таксама 3 і 4 студзеня. Пачатак у 11, 13 і 15 гадзін. Тут жа можна будзе пачаставацца гарачымі блінамі.
Групы для наведвання камплектуюць у навучальных установах, аднак Рэзідэнцыя адкрыта ў гэтыя дні і для ўсіх жадаючых па папярэднім запісе.
Удакладніць інфармацыю і набыць уваходныя білеты можна ў ЦДТ (г. Лунінец, пл. Леніна, 12) ці па тэлефоне 6-15-49.
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram