Маці, матуля, мама… Нікога няма даражэй!
![Маці, матуля, мама… Нікога няма даражэй!](/upload/resize_cache/medialibrary/65b/780_470_2/n01c6f2szw0k5k4h7vq6ke7axjs6bnaj.jpeg)
Дарагія матулі!
Прыміце шчырыя віншаванні з вашым днём!
Быць маці – гэта не толькі вялікае шчасце, але і цяжкая праца, вялікая адказнасць. Ва ўсе часы жанчына-маці была ахоўніцай сямейнага ачага, увасабленнем міру і згоды, сімвалам мудрасці.
Не толькі прыгажосць, якой кожная з вас шчодра надзелена ад Бога і стваральніцамі якой вы з’яўляецеся, выратуе свет, але і ваша бясконцая мацярынская дабрыня, чысціня вашых душ, цярплівасць і спагадлівасць. Усё найлепшае ў жыцці пачынаецца з вас – пяшчотных, уважлівых, любячых і любімых.
Жадаю ўсім вам міру і дабра, душэўнага спакою, шчасця і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні! Хай ваша самаадданасць вернецца падзякай і павагай дзяцей і ўсяго грамадства, а кожны ваш дзень будзе напоўнены клопатам і падтрымкай. Здароўя вам, кахання і разумення!
Сяргей КАРПЕЦ, дырэктар ААТ «Лунінецкі малочны завод”.
Мама… Адно слова, чатыры літары, а колькі любові і пяшчоты, колькі клопату, перажыванняў, колькі веры і надзеі стаіць за гэтым словам! Маму можна назваць адзіным чалавекам, які зразумее, заўсёды будзе пра цябе клапаціцца, які будзе любіць, нягледзячы ні на што! Матуля – наш самы верны сябар і рарадца, у сям’і – самы прафесійны выхавальнік і лекар. Увогуле яна – самы лепшы чалавек у свеце!
Сёння ў нашай краіне адзначаецца Дзень маці. Гэтае свята можна назваць адным з самых светлых, самых добрых і самых цёплых у годзе. Бо менавіта сёння мы ўшаноўваем і віншуем самых родных і дарагіх жанчын на зямлі.
Асноўны састаў калектыву ААТ “Лунінецкі малочны завод”, а таксама філіяла “Лобчан-скае” і ГУП “Фірменны гандаль” – жанчыны. Як хораша і быццам пра іх сказана:
“І калі жанчына — слова святое,
То тройчы святое — жанчына-маці”.
Безумоўна, матуль трэба фатаграфаваць у дамашніх умовах, разам з блізкімі людзьмі. Мы ж зрабілі па-іншаму. Напярэдадні свята завіталі на ААТ “Лунінецкі малочны завод” і літаральна на хвілінку адарвалі нашых гераінь ад спраў. Пагутарылі з тымі, хто робіць свой важкі ўклад у смачную прадукцыю са знаёмай усім “Малочнай кропелькай”. А пасля работы кожная прысвячае сябе сваім сем’ям і дзеткам, пра якіх, здаецца, можа расказваць бясконца. У іх прыгожа свяціліся вочы, яны шчаслівыя і мілыя.
Зразумела, газетныя старонкі не маглі ўмясціць усіх матуль, ды і ці трэба гэта рабіць у адным выпуску. Абавязкова наперадзе будуць новыя сустрэчы, новыя фотаздымкі і расказы. Маслароб Галіна Зуянс і апаратчык пастэрызацыі Любоў Уласавец маюць чацвёра дзяцей, столькі ж выгадавалі ветэраны прадпрыемства Надзея Ярмаковіч, Марыя Журыба, Ганна Тупека, Ева Шчатко. А ў Юліі Стралецкай аж 9 “крывіначак”!
Да свята адміністрацыя і прафкам прадпрыемства падрыхтавалі для ўсіх матуль завода, сельскагаспадарчага філіяла і гандлёвай арганізацыі, а таксама ветэранаў матэрыяльнае заахвочванне. А яшчэ ўсім жадаючым набылі білеты на канцэрт Дзяніса Дзямідава, якога лічаць беларускім Стасам Міхайлавым.
![molokozavod-011](http://www.old.webworking.site/wp-content/uploads/2016/10/%D0%9C%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%BA%D0%BE%D0%B7%D0%B0%D0%B2%D0%BE%D0%B4-011.jpg)
![molokozavod-010](http://www.old.webworking.site/wp-content/uploads/2016/10/%D0%9C%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%BA%D0%BE%D0%B7%D0%B0%D0%B2%D0%BE%D0%B4-010.jpg)
![molokozavod-009](http://www.old.webworking.site/wp-content/uploads/2016/10/%D0%9C%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%BA%D0%BE%D0%B7%D0%B0%D0%B2%D0%BE%D0%B4-009.jpg)
![molokozavod-008](http://www.old.webworking.site/wp-content/uploads/2016/10/%D0%9C%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%BA%D0%BE%D0%B7%D0%B0%D0%B2%D0%BE%D0%B4-008.jpg)
![molokozavod-007](http://www.old.webworking.site/wp-content/uploads/2016/10/%D0%9C%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%BA%D0%BE%D0%B7%D0%B0%D0%B2%D0%BE%D0%B4-007.jpg)
![molokozavod-006](http://www.old.webworking.site/wp-content/uploads/2016/10/%D0%9C%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%BA%D0%BE%D0%B7%D0%B0%D0%B2%D0%BE%D0%B4-006.jpg)
![molokozavod-005](http://www.old.webworking.site/wp-content/uploads/2016/10/%D0%9C%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%BA%D0%BE%D0%B7%D0%B0%D0%B2%D0%BE%D0%B4-005.jpg)
![molokozavod-004](http://www.old.webworking.site/wp-content/uploads/2016/10/%D0%9C%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%BA%D0%BE%D0%B7%D0%B0%D0%B2%D0%BE%D0%B4-004.jpg)
![molokozavod-003](http://www.old.webworking.site/wp-content/uploads/2016/10/%D0%9C%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%BA%D0%BE%D0%B7%D0%B0%D0%B2%D0%BE%D0%B4-003.jpg)
![molokozavod-012](http://www.old.webworking.site/wp-content/uploads/2016/10/%D0%9C%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%BA%D0%BE%D0%B7%D0%B0%D0%B2%D0%BE%D0%B4-012.jpg)
![molokozavod-002](http://www.old.webworking.site/wp-content/uploads/2016/10/%D0%9C%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%BA%D0%BE%D0%B7%D0%B0%D0%B2%D0%BE%D0%B4-002.jpg)
![molokozavod-001](http://www.old.webworking.site/wp-content/uploads/2016/10/%D0%9C%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%BA%D0%BE%D0%B7%D0%B0%D0%B2%D0%BE%D0%B4-001.jpg)
![molokozavod-013](http://www.old.webworking.site/wp-content/uploads/2016/10/%D0%9C%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%BA%D0%BE%D0%B7%D0%B0%D0%B2%D0%BE%D0%B4-013.jpg)
Матэрыял падрыхтаваў Аляксандр Коўка